Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аvе Mаrіа

Сярэдняя: 4.5 (412 галасоў)

Звон кафедральны кліча на Аvе.
З цесных завулкаў злева і справа
Гуртам манашкі ў чорным адзенні
Цягнуцца, быццам сумныя цені.
Тут і старыя, і маладыя, –
Аvе Mаrіа...

Я не звярнуў бы і ўвагі можа,
Ка не пабачыў між іх прыгожай
Стройнай манашкі, якая мае
Не больш, хіба, як семнаццаць маяў;
Чорныя вочы, бровы густыя, –
Аvе Mаrіа!

Нат пад жалобнай вопраткай чорнай
Ты адгадаеш: стан непакорны,
Ножкі, якімі б на карнавалах
І захапляла і чаравала,
Смуглыя рукі, грудзі тугія, –
Аvе Mаrіа!

Глядзіць набожна на крыж пятровы,
А я малюся на яе бровы:
Няўжо, красуня, ты не шкадуеш,
Што хараство і жыццё марнуеш?
Як танцавалі б ножкі такія, –
Аvе Mаrіа!

Цябе атрутаю апаілі,
Ружанцам рукі табе скруцілі.
Смялей парві ты яго, не бойся!
У полі недзе шуміць калоссе…
О, як бы жалі рукі такія, –
Аvе Mаrіа!

А потым хутка прыйшло б каханне,
Страчала б з мілым свой золак ранні.
А потым стала б ты гаспадыняй
І калыхала б сваю дзяціну!
О, як кармілі б грудзі такія, –
Аvе Mаrіа!

Не знаю, можа, мая малітва
Выйграць бы мне памагла гэту бітву,
Але пазвалі яе; манашка
Пайшла за ўсімі, ўздыхнуўшы цяжка,
Пад звоны змрочныя і глухія, –
Аvе Mаrіа!



норм так

норм так

А як прыгожа пяюць песьню

А як прыгожа пяюць песьню паводле гэтага верша Песняры! Вельмі... цікавы - не тое слова, прыгожы - таксама не тое... Не ведаю, як сказаць. Верш на душу кладзецца.

понравился очень

понравился очень

мне нужен отзыв на это

мне нужен отзыв на это стихотворение

Найцудоўнейшы твор

Найцудоўнейшы твор літаратуры.Чытайце паболей,

Глупое стихотворение...Каждый

Глупое стихотворение...Каждый сам находит свой смысл жизни!Почему все думают,что монастырь- это тюрьма?!Не раз видела монашек - они такие счастливые,спокойные,умиротворенные.Порой кажется,что они знают что-то,что не знаем мы,постоянно куда-то спешащие люди.Они обрели душевное спокойствие,то,о чем нам просто остаётся мечтать...

Это точно!

Это точно!

Текст переведен в некоторых

Текст переведен в некоторых местах безобразно!.. Но с правильным переводом(я сам перевел стих на нормальный белорусский язык)стих очень хороший, даже со смыслом.

Даволі цікавы верш,

Даволі цікавы верш, антырэлігійны, але для сучаснасці сама лепш.

Не згодна. Самае патрэбнае

Не згодна. Самае патрэбнае зараз сучаснаму свету - вера. Бо толькі Бог можа нас выратаваць...

мой самы любiмы верш у Танка!

мой самы любiмы верш у Танка!

твоё самы любимы? тады пакинь

твоё самы любимы? тады пакинь мне водгук на яго)))))

Падабаеца

Падабаеца

СИАРИА

ВИВРАП

ПРААНАЛИЗАВАТЬ ГЭТЫ ВЕРШ

Тэма, идэя...

Основная тема -

Основная тема - предназначение человека в его жизни. В стихотворении проглядывается негласное осуждение устройства монашества того времени, которое предполагало отказ от мирских дел, как то семейная жизнь.

Поэт восхищается девочкой-монахиней, но это восхищение вызвано не ее духовными добродетелями, а тем, чем ее одарила мать-природа:

Нат пад жалобнай вопраткай чорнай
Ты адгадаеш: стан непакорны,
Ножкі, якімі б на карнавалах
І захапляла і чаравала,
Смуглыя рукі, грудзі тугія

Он не может понять, почему эта красавица выбрала такой путь в своей жизни - путь отказа от мирской жизни. Получила ли она что-нибудь взамен? Этого никто не может сказать, даже она сама.

Поэт протестует против того, что видят его глаза:
Не знаю, можа, мая малітва
Выйграць бы мне памагла гэту бітву,
Але пазвалі яе; манашка
Пайшла за ўсімі, ўздыхнуўшы цяжка,
Пад звоны змрочныя і глухія
Аvе Mаrіа!

В этих же строках читается и то, что девушка несчастна... Иначе из ее груди не вырвался бы этот тяжелый вздох. И мы понимаем, что она втайне мечтает о нормальной жизни среди людей, она мечтает о любви.

Но судьба распорядилась иначе. И пускай говорят, что человек сам выбирает свой жизненный путь. У многих не хватает сил противостоять тому, что ему навязывают помимо его воли. А от этого жизнь превращается в существование и ни во что более.

существование вместо жизни

существование вместо жизни появляется часто и после большой необъятной любви -- и вздыхает горько тогда эта молодая красавица уже над решением суда о разводе с детьми на руках.