Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бабіна хата

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Баба памерла, і мы апусцелі.
Не маем больш вёскі любімай сваёй.
Дах абваліўся, буслы адляцелі,
Бабіну хату пакрыла травой.

Плот, ля якога калісьці стаяла
Баба і шчыра ўсміхалася нам,
Лёг на зямлю, якая забрала
Бабу. Цяпер толькі зараслі там.

Там на двары жывуць жабы ды змеі,
Нейкі да болю пустынны спакой.
Страцілі нешта святое, што мелі,
Прошлае змыла шырокай ракой.

Трэба нашчадкам прыбраць дом і хату,
Трэба навесці парадак там зноў.
Часу і грошай, відаць, небагата -
Праца, сям'я. Тут не да каранёў.

Хата, тым часам, да бабы імкнецца.
Лезе глыбей і глыбей у зямлю.
Хутка зусім яе не застанецца.
...I вёскі, якую з дзяцінства люблю.