Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бабіна лета

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Я чамусьці восень люблю,
Жоўтых лісьцяў бязьмежнае мора,
За далоняў тваіх цеплыню,
За пачуцьці, што былі ўчора.

Я люблю покуль сонца цяпло,
Сагравае ў паветры надзею,
Калі вечарам у вокнах сьвятло -
Таямніцай робіць алею.

Я напэўна восень люблю,
Безнадзейным каханьнем паэта,
Размалёўвае нашу зямлю,
Ты чароўнае, бабіна лета.