Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАГІНЯ

Сярэдняя: 5 (1 голас)
1.Босай ножкай ступала па пасмах аблок, На руках тваіх птахі спявалі. Яркай брошкай на тозе ірдзеў матылёк, З граду-жэмчугу мела каралі. 2.Срэбракрылы Амур як ахоўнік-анёл Збоч цябе пільна й велічна рушыў. Грозна з лукам-стралой паглядаў навакол, Каб ідыліі хто не парушыў. 3.Калі быць з кім навечна ў любові й журбе – Дык з табой! Тут сарваў я рамонак, Спешна кольца звязаў і я крыкнуў табе: “Будзь маёй!” - і падкінуў пярсцёнак. 4.Страпянуўся Амур, бліскавіцай зірнуў, Лук напяты завыў цецівою. Я за сэрца схапіўся, глыбока ўздыхнуў І абняўся з зямелькай сівою. 5.Раптам вочы расплюшчыў: на яве ці ў сне? Стрэл Амура – мой рок, мой канчатак?. Пад пярсцёнкам з нябёсаў ты йшла да мяне, І я ўбачыў свой новы пачатак. 30.12.2015Womens Footwear Online