Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Яжэвіч

Сярэдняя: 5 (1 голас)

1.Босай ножкай ступала па пасмах аблок,
На руках тваіх птахі спявалі.
Яркай брошкай на тозе ірдзеў матылёк,
З граду-жэмчугу мела каралі.

2.Срэбракрылы Амур як ахоўнік-анёл
Збоч цябе пільна й велічна рушыў.
Грозна з лукам-стралой паглядаў навакол,
Каб ідыліі хто не парушыў.

3.Калі быць з кім навечна ў любові й журбе –
Дык з табой! Тут сарваў я рамонак,
Спешна кольца звязаў і я крыкнуў табе:
“Будзь маёй!” - і падкінуў пярсцёнак.

4.Страпянуўся Амур, бліскавіцай зірнуў,
Лук напяты завыў цецівою.
Я за сэрца схапіўся, глыбока ўздыхнуў
І абняўся з зямелькай сівою.

5.Раптам вочы расплюшчыў: на яве ці ў сне?
Стрэл Амура – мой рок, мой канчатак?.
Пад пярсцёнкам з нябёсаў ты йшла да мяне,
І я ўбачыў свой новы пачатак.

30.12.2015



Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Ты хварэеш, Радзіма, і подых твой цяжкі.
Не жывеш – бавіш час у самотнай журбе.
Адняло табе Мову, на целе – мурашкі.
Траціш памяць, свядомасць... Ты траціш сябе.

Чорным вусам схапіў цябе вірус смяротны.
Як застацца табе самабытнай, жывой?
Памагчы можа лекар-пустэльнік народны,
Што напоіць гаючай крынічнай вадой.

Мова – вось панацэя, святая вадзіца.
Без яе ты аморфная Белая Русь.
Прыгубі! – тваю памяць асветліць зарніца.
Лекар ціха ўсміхнецца: Жыве Беларусь!

1996



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Трызненнем юды, паступова
Амаль без енку, дзень за днём
Слабейшая, нямее Мова,
A мы, мацнейшыя, жывём.

Надыйдзе судны час бязмоўя –
Малітвай будзем паўтараць,
Kaб Бог суседзям даў здароўя,
Kaб зaпaзычыць – не бляяць.

19.11.2008.



Сярэдняя: 3.7 (16 галасоў)

1.Сябры, сябры, што з намі стала,
Раз наша Мова забрахала?

2.Ну як жа ж так, нашто нам, браткі,
У Мове поўныя канчаткі?

3.Кніг-гаў, падзей-яў, моў-ваў –
Баяцца дзеткі новых слоў-ваў.

4.Вы павялічце квоту:
Кніг-гаў-гаў-гаў! Змяніўся сэнс на ёту?

5.Храністы-продкі Мову зналі,
У манускрыптах гэтак не пісалі.

6.Названа “тарашкевіцай” штукарства…
Як быць з "Граматыкай для школ_", спадарства?

7.Эксперымент таму дарэмны,
Што адпачатку безсістэмны.

8.Няма суладдзя ў "педагогаў" –
Рукоў-нагоў цi рукаў-ногаў?

9.”Ад … ніў“, “між пустак”, “з … пут” – узоры,
Як класікі пісалі творы.

10.Як іншы ўзор назваць класічным? –
Ніяк. Бядотным і камічным!

11.І безадказным – чэзне мілагучнасць.
На Мову точыць зуб эрзаца штучнасць!

12.Ці вы, сябры, той думкі, што не трэба вохкаць,
Бо "адмысловец" мог прапанаваць парохкаць?!
15.02.08.