Гарэла добра печ,
Але народ
Палёгкі захацеў – прызначыў служку,
Каб ён паліў.
Няўклюда і звырод
Усё зрабіў якраз наадварот –
Перш-наперш зачыніў ціхутка юшку
І запусціў у хату ўвесь смурод.
Калі мазгоў няма і на панюшку –
Насмешыць можна нават і цялушку!
І душыцца народ каторы год…
Ды мо знайсці прыдатную папружку
І не сядзець,
Вады набраўшы ў рот,
А шугануць няўцямлівага служку?!
Ці ўчадзеем,
Ці ўсё-такі дапетрым
Праветрыць душы шчырасці паветрам?
2001