Жыў пад прыгнётам ды пад прымусам,
зваўся літвінам, русінам, русам,
зваўся тутэйшым, мяшканцам, мяшанцам…
He знае, рабіць што з апошнім шанцам,
які ён сёння атрымоўвае,
як быць з сваім імем, з сваёю моваю,
быць ці не быць беларусам нарэшце...
Пытанне няпростае, канешне.
(Дазволю сабе тут крышку іроніі.
Характар наш тут, як на далоні.)
He знае?
He хоча?
He смее?
Баіцца?
Вялікая гэта таямніца.
Зведаў ён ліха апраметнага.
Ён не баяўся таго і гэтага.
Хапала адвагі, каб з ворагам біцца,
ад голаду-холаду каб бараніцца...
Ды вось быць самім сабою баіцца.
Прайшоў праз Хатынь,
праз Курапаты,
зносіць цярпліва Чарнобыль пракляты,
упарта крыніца яго бруіцца...
Ды быць беларусам ён баіцца.
Вось дык ноумен, вось дык феномен —
гэты ўнук бабін, сын гэты удовін.
Казалі «не будзь! » —
ён схіляўся ніцма.
Гавораць «будзь!» —
усё роўна баіцца.
Вось што робіцца з беларусам.
З сінявокім, з белавусам,
не з недарэкам, не з няўмекам,
з добрым увогуле чалавекам.
Баіцца быць беларус беларусам...
Ці, можа, ужо не баіцца?
очень хорошое стихотворение
очень хорошое стихотворение Браво!
выдатна, праудзива
выдатна, праудзива
Прачытау
Прачытау верш.Спадабауся.Праудзіва напісана.Вялікі дзякуй.
Лявон.
Вялікі дзякуй за праудзівы
Вялікі дзякуй за праудзівы верш.
З павагай-Лявон.
Дзякуй! Добры и сапраудны
Дзякуй!
Добры и сапраудны верш.
З павагай Лявон.
Ужо не баіцца) пакаленне
Ужо не баіцца)
пакаленне 1994-ага года не баіцца быць беларусамі, мы уздымем нашу краіну.
Добра, надзвычай добра.
Добра, надзвычай добра.
Вялiкi дзякуй, чалавек, табе
Вялiкi дзякуй, чалавек, табе за гэты верш.