Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балада аб графе Галадрыэле

Яшчэ не ацэнена

Балада аб графе Галадрыэле
Напісана пад уражаннямі ад інсцэніроўкі “Аб чым маўчаць муры”

Не да дум аб сне і дамах:
да сцяны скрозь дым палезлі
крыжакі – штурмуюць замак.
З імі – граф Нартумберлендскі.

Будучы кароль англійскі,
Генрых будучы Чацвёрты,
штурмаваў кастэль ён Лідскі,
з немцамі прайшоўшы вёрсты.

Лезучы гарой пакатай,
ёй прываблены ды мурам,
ён лічыў Літву багатай
і зайздросціў нашым футрам.

“Тут раскоша і багацце!
Ды з’явіўся я на сцэне!
Мной здабытае ў паходзе
футра Англія надзене!

Будзе Альбіён абуты
ў боты іхнія і рады!..”
Думае пакуль аб футры,
ботах – цэлім графу ў латы.

Крыжакам у латы цэлім,
пільныя – ці днём, ці ночкай…
Абзавуць Галадрыэлем
графа праз 600 гадочкаў.

Мы ад замка і сягоння
адбіваем “галадранцаў”.
Біся ўпарта, біся годна –
так, каб страшна стала графам!