Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ДУНiНА-МАРЦiНКЕВiЧА...

Яшчэ не ацэнена
Вiнцук Марцiнкевiч – зямляк мой славуты – Нiколi крамолы цару не чынiў, Аднак быў сасланы царом на пакуты Далей ад сталiцы, дзе люд баранiў ? У царскiм судзе выступаў адвакатам, Пры тым безкарыслiва гэта рабiў, За што i кляймiлi яго “дэмакратам”, Хаця па натуры - рамантыкам быў... У сталым узросце к пяру пацягнуўся, Пiсаў на той мове, што чуў, разумеў, Народ усхваляць, яго годнасць iмкнуўся, На што ад улады дазволу не меў. Таму яго п’есы нiдзе не пускалi, – Нi славы, нi грошай... А толькi адчай i думкi-трывогi, што ў сэрца запалi, Не столькi за ўласны лёс, колькi за край – Збяднелы i цёмны, бы ў путы закуты, На роднай зямлi – як на целе нарыў... Вiнцук Марцiнкевiч, зямляк мой славуты, Пры гэткiх абставiнах жыў i тварыў. Air Jordan IX High