(каля 1101—23 ці 25.05.1167)
Ад Полацка да Іерусаліма,
Нібы святы агонь, твая дарога.
У сэрцы і за спінаю—Радзіма
І прад табою Бог і ўсё ад Бога...
І не шкадуеш ты, што ў цеснай келлі
Ты думаеш пра родны край і Бога
Каля вакна, дзе галубы паселі
І слухаюць малітвы і ўзлятаюць
Над Беларуссю, да якой шукаюць
Усе дарог, каму ёсць не за морам,
А тут—зямное шчасце, без якога
Не стаць тутэйшым і не стаць святою...
Нібы малітва, праз жыццё дарога
Твая
не зарасце палын-травою,
А стане вечным крыжам Ефрасінні,
Які шукаць, губляць, ізноў знаходзіць
Нам на зямлі, якую не пакіне
Ніколі Бог, бо ён жыве ў народзе,
Як ты жывеш у нашае Айчыне...
25.02.2009
Чаму гэтыя вершы завуцца
Чаму гэтыя вершы завуцца баладамі? "Чырвонае" слоўца? Вершы і вершы.