Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МУЗЫКi

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Памяцi Хведара Чэрнi
Яго вяла па свеце музыка –
Сустрэч, растанняў ды трывог...
Была спачатку сцежкай вузкаю,
А стала – Музыкай Дарог.

На вулках горада гублялася,
Шукала музыка прастор -
i ў край пралескавы вярталася,
Да цiхай завадзi азёр.

Гучала музыка акордамi
Вясеннiх лёгкiх аблакоў,
Была ласкавай i лагоднаю,
Як i вятры з яго Лiнкоў!..

Такi-сякi свой быт наладзiўшы,
Ля вокан грушай прарасла...
Па белах гурбах – белах клавiшах –
iльецца Музыка святла.