Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балада пра камень

Сярэдняя: 4.1 (17 галасоў)

Я камень падняў на раллі
Абвуглены, чорны,
Можа, быў ён калісь
Гарачаю зоркай.
I, можа, маліліся ёй —
Пясчынцы сусвету,
I праведнік строгі з сям'ёй,
I злодзей адпеты.
Яна ж не жалела святла
Hi шчырым, ні ніцым.
Яна не мінала жытла
Hi святой, ні блудніцы.
I, зведаўшы горасць зямлі,
Аднойчы патухла ад мукі...
Я камень падняў на раллі,
I камень апёк мае рукі.



цудоўны верш.

цудоўны верш.

Ляцела знічка да жытла. На

Ляцела знічка да жытла.
На раллі села,
зчырванела.
Не дачакалася цяпла
і чорным каменем самлела.
...
А ён, сканаўшую падняў,
і мне прынес праз свае рукі.
Пячэ.
Не ззяе шчэ...
Не ў раз.
Не вырваць з сэрца.
Толькі гукі.