Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА СНЯЖЫНКi

Яшчэ не ацэнена

Святло сняжынкi з неба ўпала
На поплаў – грэшную зямлю…
Пакуль слязой сняжынка стала,
Паспела вымавiць “Люблю”.

“Люблю, люблю…” – прашапацела
Зусiм пажухлая трава.
“Люблю, люблю…” – вада запела
i захмялела галава.

i слова птушкай узляцела,
Каб чуць маглi не толькi тут…
i вуснам вымавiць карцела
“Люблю” ў адказ на твой прысуд.