Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ВЫГНАННЯ

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

І вышыні нас прымалі як сваіх —
нас, выгнаннікаў, аслаблых у блуканнях
па юдолях пекных, ды чужых,
па шляхах далёкіх і нязнаных.

Нас, выгнаннікаў, прымалі як сваіх
святары і клалі спацьу храмах,
а пад раніцу будзіў нас сонны мніх,
шчыльна зачыняў за намі браму.

І выходзілі мы зноў на біты шлях,
пыл страсалі са свайго абутку,
сыпалі на голаў сабе прах,
аддавалі свае душы смутку.

Далячыні, туманы, дымы,
дрогкай зоркі трапяткое ззянне...
На багоў не мелі крыўды мы,
што наканавалі нам выгнанне.

Як сваіх прымаў нас новы шлях —
нас, збялелых тварамі і босых.
Палымнелі далягляды ў снах
і ў руцэ дрыжаў вандроўны посах.