Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ЯДВiГiНА Ш

Яшчэ не ацэнена
Звычайна пешшу, не ў карэце, Хадзiў паэт, блукаў па свеце,- Адкрыццяў прагнула душа... i iх шукаў Ядвiгiн Ш. ...Пасля Масквы ў Карпiлаўку вярнуўся i з галавою акунуўся У рух грамадскi Адраджэння,- Знайшоў сяброў, знайшоў натхненне, Сярод якiх быў сам Купала, Бядуля, Цётка i Буйло – Людзей вядомых нам нямала Праз лёс Ядвiгiна прайшло!.. А ён – рамантык - ганарыўся, Што ў Марцiнкевiча вучыўся: Што ў “школцы” ў Люцiнцы, пад лiпай, Правёў хлапчук шчаслiвы лiпень. Пяршаi бачыў часта ў сне, Бо як пiсаць сваё пачне, У думках зноў ён вандраваў i ў Марцiнкевiчаў бываў. Успамiнаў, як iх Камiла Музычнай грамаце вучыла. i помнiў – рух гаспадара i яго цягу да пяра; Яго пакой – яго “куфэрак”, Набiты спiсанай паперай... Сам на пакуты быў гатовы. Хвароба лютая даймала (А з ёй цiкавага, брат, мала). Паклаў для творчасцi ў аснову Матулi роднай сваёй мову: Пiсаў на ёй не пад прымусам, Не дзеля славы цi забавы, А дзеля добрай важнай справы,– Лiчыў, што лёс у беларуса Павiнен лепшым стаць з асветай, Калi заняцца справай гэтай, А не малоць ваду у ступе… i ведаў край свой не здалёку, Дзе сустракаў на кожным кроку – Ганенне, невуцтва, абразу. i разумеў Ядвiгiн Ш., Што iх не вынiшчыць адразу... Таму й пакутвала душа. ...Гады сплылi, як хмары ў высi, На жаль, не ўсе мары збылiся. Было няўтульна на зямлi, Хоць i сябры побач былi, А пераменаў – вельмi скупа: Таго, што прагнула душа,- Не прычакаў Ядвiгiн Ш... i толькi творы засталiся - На беларускай роднай мове, З зачынам светлым у аснове... Nike News