Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Баліць

Сярэдняя: 3 (9 галасоў)

Чорныя людзі
З чорным нутром
У чорных балаклавах
Цяпер - грамадзяне. Нераўнадушныя.
На поўныя грудзі
Нельга ўздыхнуць. Гамон
Іншым думкам. Па вашых парадах -
Маўчаць, каб законнасць не была парушана.

Спекуляцыі
На чэсным імені
Чэснага чалавека
Цяпер - цынічная штодзённасць.
Датацыі
З дзяржаўнага вымені
Не робяць калекай,
Бо правільнае меркаванне не парушае законнасць.

Оруэл - кумір
Для тых, хто мае нахабства
Заганяць у магілы
На вачах усяго цывілізаванага свету.
Вайна - гэта мір.
Свабода - гэта рабства.
Нязнанне - гэта сіла.
Улада не сродак; яна - мэта.

З гэтым
Хочаш ня хочаш
Цяпер трэба жыць,
Дыхаць паветрам,
Глядзець у вочы...
Баліць.