Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяніс Шпіронак

Сярэдняя: 2.9 (13 галасоў)

Давайце патанцуем з Вамі танга,
І разам у абдымках завірух
Вучыцца жыць пачнем у танцы прагна,
Жыцця злавіўшы няўтомны рух.

У палкасці забудуцца праблемы,
Якія мы стваралі для сябе.
Зліемся ў адно ў рытме смелым,
Што сэрца ўсхвалявана адаб’е.

Аркестр змоўкне, з ім і нашы душы
Саромліва разыдуцца навек,
І залу танцавальную мінуўшы,
Пасыплюцца слязінкі з-пад павек.

Ваш пах са мной надоўга застанецца,
І ў зале гэтай ўспомню час, калі
У цішыні, без сведкаў і аркестра
Мы гутаркі чароўныя вялі.

Святло памрэ, пыл ляжа на падлозе,
І толькі памяць выведзе на след
Той пары, моцна стомленай у цноце,
Што знікла раптам, як святло камет.



Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Абанент,
катораму вы званіце,
часова недаступны.
Недасягальны.
Грозны мент
у думках на рэпіце
шукае наступствы,
ужо крымінальныя.

Абанент - не абанент...
Ператэльваю разоў дзесяць,
пасінелымі пальцамі
цісну зялёную кнопку,
не веру, што абанемент
атрыманы дзесьці
на трохразовую пайку
і недахоп добрых навінаў звонку.

Супакоіцца.
Удыхнуў - выдыхнуў.
У спісах затрыманых шукаю,
але не магу знайсці
патрэбнае імя,
як у бяссонніцу
мозг назойліва падмануў:
сутарэнні малюе, сярод іх блукаю, -
камера тры на чатыры для дваццаці,
але сярод спісаў няма.

Глухар. Бомж. Маяк,
ці як яшчэ гэта
называецца цяпер,
усё адно, -
надзеі знак,
што не забралі ў гетта,
навігатар батарэю зжэр,
а на сэрцы цяпло.

У гэткія дні
трэба рабіцца
куклаводам
Чэхаславацкім,
напярэдадні,
каб не страціцца, не спазніцца,
назначаць сустрэчы пад білбордам
з графам Чапскім.

Папяровыя запіскі
па белпошце з паштовым голубам -
нядрэнная альтэрнатыва
у свеце з адключаным інтэрнэтам,
рэйтынг нізкі,
але што яшчэ трэба вам,
раз іншай няма перспектывы,
гэта сродак з рамантычным імпэтам.



Сярэдняя: 3 (9 галасоў)

Чорныя людзі
З чорным нутром
У чорных балаклавах
Цяпер - грамадзяне. Нераўнадушныя.
На поўныя грудзі
Нельга ўздыхнуць. Гамон
Іншым думкам. Па вашых парадах -
Маўчаць, каб законнасць не была парушана.

Спекуляцыі
На чэсным імені
Чэснага чалавека
Цяпер - цынічная штодзённасць.
Датацыі
З дзяржаўнага вымені
Не робяць калекай,
Бо правільнае меркаванне не парушае законнасць.

Оруэл - кумір
Для тых, хто мае нахабства
Заганяць у магілы
На вачах усяго цывілізаванага свету.
Вайна - гэта мір.
Свабода - гэта рабства.
Нязнанне - гэта сіла.
Улада не сродак; яна - мэта.

З гэтым
Хочаш ня хочаш
Цяпер трэба жыць,
Дыхаць паветрам,
Глядзець у вочы...
Баліць.



Сярэдняя: 3.5 (12 галасоў)

Пад кашулю прапоўз халадок,
У нябёсах аблокаў конніца,
У вачах ад свячы аганёк,
А з ім я і мая бяссонніца.

Закруціўся ў кокан коўдры,
Ноч размову са мной павяла.
Праглядаю жыцця паўторы
І ратую кавалак цяпла.

Месяц зноў захацеў падмануць –
Ён падслухаў мае таямніцы,
То спрабуе пад коўдру слізнуць,
То гадае, чаму мне не спіцца.

Ў вышыні перамігваюцца зоркі –
Не сумуй, маўляў, мы жа з табою.
А вароны разносяць плёткі,
Пра іх ціхія мары і мроі.

Ноч крычыць – размаўляй са мной, дружа,
Я хачу табе цалкам запомніцца!
Варыянтаў ты маеш ня дужа,
Я насамрэч і ёсць бяссонніца.