Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бананавая рэспубліка

Яшчэ не ацэнена

Край беларускі, край бульбы і збожжа.
Але заграніца нам дапаможа,
І зазелянеюць на нашай зямлі
Бананаў сады, ананасаў палі.
У азёры нарвежскі сплыве селядзец...
Эмбарга ды санкцыям прыйдзе кабздзец
Ці, удакладнім, беларускі гамон.
Вось вам, расіяне, бры і хамон
Батон мажце маслам, у каву - вяршкі.
З саюзнікам гэткім ваш лёс не цяжкі.
Тунец і гарбуша, акула, кета...
Усё гэта ўзгадуем - зусім не бяда
Шабцыгер, ракфор і качокавалла,
Якіх гэтым часам вам не ставала
Вось вам наш хрэн, заешце рэдысам.
Апошні ў гэтым годзе ўрадзіўся.
А на дэсерт - манга і авакада.
І хай вам зайзросцяць натаўцы гады.
Мацуйце свае духоўныя скрэпы,
А мы прывязем вам цыбулі ды рэпы.
І стол будзе ваш экзатычны, прыгожы.
Усе пажаданні!.. За вашыя грошы.

(2016)