Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Баранчык - два калечкi

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Некалi ля самай цiхай рэчкi
З козачкай бебекала авечка:

Авечка: "Памажы, сяброўка з барадою,
Бе-бе-бя бе-бя бяда са мною
Я даўно ўсiм сэрцам адчуваю,
Што шэрага баранчыка кахаю.
Не любiць ён мяне -сядзiць ля печкi
Мiленькi мой баранчык - два калечкi."

Козачка: "Ведаеш, сяброўка з лебядою,
Патрасу сваёй я барадою
I баран цябе навек палюбiць -
Галаву з калечкамi пагубiць!"

Вось дык цуд, баран да iх пляцецца,
Капытом трымаецца за сэрца
I шчаслiвы скача i танцуе,
Козачку ў бараду цалуе.

I iдуць каханыя да грэчкi:
Козачка з барашкам- два калечкi.

Абамлела з лебядой авечка:
Нi сяброўкi,нi барана,нi калечка.
Шукала яна шчасце з барадою,
А лебяда засталася з бядою.