Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАРАВЫ ВЕРШ

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Высокае, як голас бору,
шчасце
Сябе знайсці аднойчы у жыцці!
Якое шчасце ў бор,
даўно апеты
Паэтамі і птушкамі,
ўвайсці.

З кашом лазовым пад руку, як з летам,
Збіраць фальклор крамяны, баравы!
I раніцы настрой, калі,
туманам
Падняўшыся,
запоўніў паплавы,

Настой лясны ўдыхаючы, ўздыхнуў я
Ля могілак вясковых за мастом.
Сцяжынка баравая пад нагамі
Мне завіляла радасна хвастом.

I сосны – хоць і вецер у галовах –
На роздуму дарогу навялі.
I кропелькі дажджу майго грыбнога
Мяне крапілам неба абдалі!

Я вырас вось пад гэтымі дажджамі.
Я вырас.
Ды расце мая любоў
Да краю,
Дзе ў бары маім аднойчы
Сябе знайшоў, шукаючы грыбоў!

1983