Басаногiм яшчэ хлапчуком
Бег вясну сустракаць каля веснiц,
З нецярпеннем чакаў я шпакоў,
Каб на лiпе iм “домiк” павесiць.
Прыляталi ў мой сад малады
Белахвостыя ранкам сарокi,
Вывучаў я iх мову тады –
Вывучаў свет адносiн шырокi.
i ад радасцi проста дурэў,
Калi ўсё ажывала жывое…
Палюбiў песнi птушак i дрэў,
Што й нашу я ў душы як святое.
Пастарэў вось – вярнуўся к вадзе,
Пасялiўся, як лiс, ля затокi…
Ў пераменлiвай плынi падзей
Сквапна п’ю далягляд сiнявокi.