Рэлігія кажа: «Ты – грэшны!» Я згодзен: мы – грэшныя ўсе! I вельмі, скажу я вам, смешна, Калі хтось, як з пальца, сассе:
«А вунь чалавек беззаганны, Ён самы, ну самы, ну самы, Чысцюткі, прыгожы, як цацка, Няхай ён нам будзе ўсім бацькам!»