Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацькаў бычок.

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)
Бацькаў бычок. Не мелася цягла былога, Калгасу зданага ў ,,агул,, І бацька мой, каб жыць і строіць, Бычка ў хамут конскі ,,абуў,,. І слаўны быў бычок чарненькі Вазіць бярвеньне, кароў крыць, Цяляткі былі, як паненкі - І тым была яго карысьць! Пілою дрэвы шмалявалі, Імхом цярушачы пнёў сьпіл: Не кралі мы! Мы наша бралі, Каб на зямлі нашай пражыць. Кухар-лясьнік - лясьнік сапраўдны, Лес пілнаваў, зладзюг лавіў, Нам пагражаў, страшыў бярданкай, Ды бацькам у вугел сьціснут быў. Харкевіч-упраўца, пан паважны, З рысор двухколавых драбін, Гусей, як шкоднікаў саўгасных, Без промаху, навылёт біў. Вось так жылі мы, ваявалі, Пасьля апошняе вайны… Што ж: кулі міма праляталі І не жыгалі бізуны. Згніло хлявоў тых бервяно, Той час за горкаю сыйшоў, А мне ж здаецца: усё жыцьцё, Вязе нас - бацькаўскі бычок. -12.03.17. Zoom Lebron XIV 14