Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхась Карцялёў

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

І пашыта не то паліто,
І не дом мармуровы пастаўлен,
І ўсё, што завецца жыцьцём
Раствараецца ў зорным астрале.

Нам дан тэрмін адзіны, зямны,
Імчаць дарогай трусам, галопам,
Той дарогай, дзе безліч ямін,
Дзе бывае дрыгва і балота.

Хоць пашыта не то паліто,
Усё ж, у доме без крат і аконіц,
Беражэ нас і баіць жыцьцё -
Быццам маці на цёплым улоньні.
-29.05.12.



Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

І прыходзіць ва снах,
Аддаецца начам,
Як сьцяжынка на шлях,
Як да рэчкі раўчак,

І зьвініць адгалосьсе
Пражытых гадоў,
І складае калосьсем
Зерне новых радкоў,

Адпраўляе шляхамі,
З рэчкі чоўнамі шле,
Родных, блізкіх і даўніх,
Галасы да мяне,

І яднаецца сьвет
Між мінулым і явай,
І сьхіляецца век
Над хвілінаю малай,

І паволіць ён бег,
Меч ціхонька кладзе,
І ва сьне шэпча мне:
Пажыві, чалавек…
08.11.16.



Сярэдняя: 3.9 (7 галасоў)

І ў далечы ад Айчыны
Ёсьць такія ж берагі,
Дзе чароты і шыпшына,
І з асокай паплавы…

І ў далечы ад Айчыны
Сустракаюцца куты,
Дзе шапоткая рабіна,
Нясе згадкі дней былых…

І ў далечы ад Айчыны,
У дзёгце поцемкаў начных,
Мова, словам незабыўным,
Нас, самотных, не пакінь!
-24.10.16.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

І, вось, да нас ідзе пара,
Рыхтуе з продкамі сустрэчы,
Але ж, то мабыць не цяжар,
Мабыць, палёгка то ў спрадвечным.

Габлююць дошкі цясьляры,
Плануе ямы майстр зямляный:
На шлях адзін, у адны муры,
Пад паркалём ды рушніком ільняным…
-11.02.16.