Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЦЬКОЎСКi КРАЙ

Яшчэ не ацэнена
Бацькоўскi край – радзiмая зямля… Вiльготны ранак коцiцца гасцiнцам. А я прашу дазволу ў Жураўля – З крынiцы жыватворнай прычасцiцца!.. Даешся дзiву: колькi тут красы – Вакол дарог, вакол сядзiб прыцiхлых!.. А кiнеш вокам – пушча ды лясы i сiнь нябёс, з няспешным iхнiм рытмам… Плывуць аблокi ў мора цераз край, Лагодны ветрык статак падганяе… Зямля бацькоў – рабiн чырвоных рай!.. Зямля бацькоў – зямля мая святая!.. Як напамiн – царкоўныя званы… Як добры знак – гаворка роднай мовы… Тут вывучаем скарбы даўнiны, Тут адчуваеш лучнасць з часам новым. Усё тут блiзка, дорага душы: Знаёмыя прасёлкi i пагоркi, i яркi куст шыпшыны ля шашы, i пах бульбоўнiку ля студнi на падворку!.. А здарыцца гасцiць дзе за мяжой, Дзiвосны сон вандроўнiку прыснiцца: Ружовы ранак грае ў свой ражок, Ружовы снег лажыцца за гасцiнцам… Nike LeBron 16