Бацькоўскай шчодрасці парог
Цяплом у сэрцы адгукнецца.
Радзімы кожная з дарог
З маёю ані размінецца.
І будзе радасным жыццё,
Што не злічыць усмешак ветлых,
І столькі ў сэрцы думак светлых,
Што кожны крок -- як адкрыццё.
І зернем дыхае ралля,
І столькі шчасця на прыкмеце,
Што, каб не быў мой край на свеце, --
Яго прыдумала б зямля.