Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бажавоўк

Сярэдняя: 4.5 (29 галасоў)

Можна забіць, і спапяліць,
і прах пусціць на вецер,
а потым людзям абвясціць,
што ён не варты смецця.

Але нябесныя вятры
Ягоны прах па свеце
збяруць, як семя ў макатры,
жывой вадой асвенцяць.

I ўратаваны, з неба Дух
зноў сыйдзе чалавекам,
зноў будзе жыць сярод падлюг
ды іх марыянетак.

Ён бажавоўкам праслыве,
прыблудным патарочам,
ніхто яго не праміне,
не плюнуць каб у вочы.

Плююць. Свае і ганакі,
са смехам, без прынукі,
і Духу гэныя пляўкі
страшней за яд гадзюкі.

Ды, зганьбаваны сотні раз,
знявечаны натоўпам,
Ён прыйдзе ў самы горшы час
сваім адвечным тропам

да тых, хто выплюнуў душу,
хто ў паднябесных храмах
блюзнерствам замяніў імшу,
а Святароў на Хамаў.



Файна

Файна

Вельмi прыемна, што ў

Вельмi прыемна, што ў Белорусi ёсьць такiя людзi!