Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Be Happy!

Яшчэ не ацэнена

Паслядоўнасць гадоў
складае жыццёвы адрэзак
І кагосьці гатоў
Ад сябе назаўсёды адрэзаць
І сказаць ім з усмешкаю “да пабачэння”,
не прасіць у нікога ўжо прабачэння.
Адыходжу туды, дзе сонца заўсёды,
Не важна, што восень ужо за вакном…
Мой выдатны настрой - гэта новы піск моды.
Надакучыў мне шэры клас "эканом"!
Звыклых дзён шэрагі зноўку не пацягнуцца.
Сабе вырай ствараю я зараз і тут
Усё, што трэба - паслабіцца і усміхнуцца -
і ўтульным любы раптам стане прыют.

(2015)