Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь

Сярэдняя: 3.7 (13 галасоў)

Як ручаі складаюць рэку,
Мы складаем Беларусь.
Вось чаму народам нашым
Я так моцна ганарусь.

Мы - адзіны, самабытны,
Непаўторнейшы народ,
Што працаваў на злотай ніве
І дзень і ноч. За годам год.

Па кропельцы мы ўсе збіралі
Дыяменты нашых слоў.
І захаваем назаўсёды
Іх для ўнукаў і сыноў.

Мы - адзіныя ў свеце.
Беларусь толькі адна.
Слаўся жа народ вялікі!
Слаўся ж наша старана!



Ха-ха! Ій я калісь

Ха-ха! Ій я калісь пісаў:
Вялізна ты, Луна!
А Партыя адна.

Ня трэга мучыца, ах, Сашк!
Пайдзі купі слана.
Бо Рытм табе уж даўсь.

Васыль Брытва

Як ручаі раку складаюць, Мы

Як ручаі раку складаюць,
Мы складаем Беларусь.
Нам улады казкі баюць,
Што сястрычка наша - Русь.
Мы – адзіны, самабытны,
Непаўторнейшы народ.
Чаркаю і шкваркай сытны,
Ля карыта – здрадцаў зброд.
Мы па кропельцы збіралі
Дыяменты нашых слоў.
Ды вось мову ў нас забралі,
Яна – ганьба для паноў.
Мы – адзіныя ў свеце,
Беларусь толькі адна.
Аб замежжы мараць дзеці,
Дык якая ж нам цана?