Я маю тут вялікі дар,
Я маю тут буйны хаўрус,
Сваёй зямлі я гаспадар,
Сваёй зямлі я беларус!
Я маю жыта і палі,
Я маю волю і любоў
На нашай Матчыне-зямлі,
Зямлі братоў-гаспадароў.
Гаспадары зямлі сваёй...
Гарыць агеньчык на вачах,
На сэрцы ласка з цеплынёй,
А ноччу бачаць кветкі ў снах.
Тут вецер гоніць статкі хмар,
Буслы тут зноў на дах ляцяць.
Я маю тут вялікі дар,
Маю зямлю не адабраць!
Калі прыедзеш з-за мяжы,
Калі прыедзеш з-за бугроў,
Цябе сутрэнем ад душы,
А ты вітай гаспадароў...
Я маю тут вялікі дар,
Я маю тут буйны хаўрус,
Сваёй зямлі я гаспадар,
Сваёй зямлі я беларус!