Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь

Сярэдняя: 3 (10 галасоў)

Я знайду многа шчырых пачуццяў і слоў,
Па палетках тваіх ідучы,
Каб усім паказаць: трапяткая любоў
Дзіўным імем у сэрцы гучыць.

Ажываюць легенды даўніны сівой,
Вольнасць духу і продкаў зямля.
Ты сілкуеш з калыскі пяшчотай сваёй,
Ты – надзея і праўда мая!

Дзе ж у свеце сустрэць прыгажэй і мілей
У вянку з васількоў і суніц?
У прасторы якім сонца ззяе святлей
Ад натхняльна пявучых крыніц?

Скрыжаванні шляхоў прывядуць да цябе –
Узыйду на бацькоўскі парог.
Толькі тут у спагадзе душа адпачне
Ад сумнёваў і смутных трывог,

На зямлі той, што ў спадчыну далі дзяды,
Каб тут жыць, за яе паміраць.
Беларусь, дзе ж яшчэ ёсць такая, як ты? –
Не збіраюся нават шукаць.