Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЕЛАРУСЬ

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Беларусь – зямля такая: Пушча, лес ды курганы; А за полем, а за гаем – Спяць сiвыя валуны. Купаламi залатая Пад вясёлкавай дугой, Беларусь – зямля святая, i не трэба нам другой!.. Свецiць сонца - свецiць ясна Над дарогай палявой, – Тут мiнулае з сучасным Нiткай звязаны адной. Каб клубок разблытаць гэты, Больш даведацца пра край, Ты звяртайся – да асветы, Кнiжак мудрых больш чытай!.. Шлях да iсцiны пакутны, Ды ў навуках толк пазнаў Наш славуты Сымон Будны, Чалавек вялiкiх спраў. …Пасялiўшыся у Лоску Пяць вякоў таму назад, Ён праславiў гэту вёску Тым, што кнiг тут выдаў шмат. Ўсёй Еўропе – i яскрава! – Беларус паднёс урок, Каб асветнiцкая справа Адкрывала людзям зрок. Каб гучала мацi мова, Паважаць яе маглi; Мова – ўсiх асноў аснова, Лепшы скарб наш на зямлi!.. Беларусь – зямля такая: Незалежны вольны край… А легендаў тут хапае: Слухай – думай – вывучай. Adidas