Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЕЛАРУСЬ – МОЙ РОДНЫ КУТ.

Сярэдняя: 4.9 (132 галасоў)
У Еўропе, на Зямлі ёсць цудоўнейшае месца, люд жыве тут невялікі - Беларусамі завецца.         Тут балоты і рачушкі,         азярышчы і лясы…         І, павольна-небягучыя,         песен края галасы. Небагаты край, здаецца… А прырода – чысты рай. Беларуссю ён завецца. Гэта мой, з дзяцінства, край.         Край, дзе мараю нясбытнай –         “лепей жыць, не як нібудзь”…         Але ўлады дабрабыту         не давалі, й не даюць… Што дзіцёнку тыя “ўлады”? То: бацькам яны – паны. І ў маленцтве – ўсё да ладу, без уладарнай маны !         Летам хлапчуку – раздолле !         З вопраткі – адны трусы.         А навошта нешта болей…         Ён бяжыць кудысь басы… То, купацца зазывае сябра з нейкага двара; то, суніцы паспяваюць на ўзвышшах, ля Дняпра.         У спякоту, ды й з абрыву,         ды й з разбегу, ўніз… Ой-ёй!..         Бо высока і жахліва…         Але дзяўчатам ты – герой ! А суніцы… асалода… Бо цукерак – не было! Што дзіцячая свабода? Гэта – воля для малога!         З раніцы, да позняй ночы         клопат мноства ў пацанят.         Бо: займацца тым, што хочаш,         гэта – не спаўняць загад. Не, канешне, штосьці трэба па двары дапамагчы… На світанку схопіш хлеба, з ганка скок, каб уцячы…         …матчын голас:         -Сынку, дзе ты ?         Паручэнняў табе шмат.         Мамка,.. хутка ж пройдзе лета…         Спраў… хвіліначкі няма! …маці просіць… ёсць прычына… Не прыказвае, бо – маць. Хоць маленькі, а – мужчына. Маці трэба памагаць.         Нацягаць вады з калодца.         З рэчкі – грады каб паліць.         Вось ужо ў зеніце сонца,         а яшчэ: рабіць, рабіць… Трэ “бярозкі” панадзерці, і ў свінарнік накідаць… Божа… спраў,.. ажно да смерці… А калі ж пазагараць?         Справадзіць гусей к балотцу,         бульбы з пограбу дастаць.         І яшчэ,.. яшчэ…         І хлопцу –         дня ўсё меней – пагуляць. Праўда, ля калодца – стрэча. Канапатая Ларыска тут. Шып-заноза ў пальцы. Енча… Выцягнуць няма каму.         Разглядаеш гэты палец,         бачыш, праўда, штось тырчыць…         Вось ужо і “дохтар” малец.         Трэба хворую лячыць. Палец у рот, зубамі цапнеш! Бо, які ў мальца “струмент” ? Шчэпку ціха з пальца цягнеш… Зубы ў “дохтара” – пінцэт.         Каля рэчкі, зноў, цікава…         Хлопцы ловяць уюна.         Ды, не так, зусім не спраўна !         Трэба ж паказаць, як правільна. На гародзе, пад бацвіннем, у бульбянай бараздзе – жаба, тоўстая, як свінка. Мух наелась, ледзь паўзе.         Дзе жыве яна ? Цікава…         І дзе будзе зімаваць ?         Не спужалась, не ўцякае…         І ёй цікава назіраць за вялізным чалавекам… Для яе я – не хлапчук. Але доўга дзівавацца некалі… Калі вольным быць хачу.         Паручэнні – гэта праца.         Працу трэба парабіць.         А хлапчук усёж мае рацыю,         як турботы палюбіць. Справа ў тым, што ў кожнай працы, калі добра паглядзець, стрэнеш розныя дзівацтвы, каб над імі разумнець.         Вось і скончылісь маркоты.         Маці скажа:         -Дзякуй, сын.         І… бяжыш сярод спякоты –         вольны,.. шчаслівы,.. басы… … калісь прыснілась мне, што дзесьці “там” я нарадзіўся… Мой Родны Кут,.. дзе ж ты згубіўся… 9 ліпеня 2011г. Air Max 90 LTHR Suede