Беларусь, ты доўга сніла
Сон цяжкі крывавы свой.
Час прыйшоў раскоўваць сілы
І за волю йсці на бой.
Годзе рабскага цярпення,
Годзе ўжо астрожных крат,
Беларусь! У наступленне!
І ні кроку больш назад!
Ты прыгнечана найболей,
І ўжо грозіць смерць табе.
Твой ратунак толькі ў волі
І твой шлях у барацьбе!
Годзе крыўд і прыніжэнняў,
Годзе кпінаў і пагард!
Беларусь! У наступленне!
І ні кроку больш назад!
Помніць больш за ўсё павінен
Беларускі край святы,
Што калі сягоння згінеш —
Не ўваскрэснеш болей ты!
Годзе нам чужацкі лад!
Годзе страху нам знікнення!
Беларусь! У наступленне!
І ні кроку больш назад!