Жыццё  маё – як каласЫ  у  пОлі…
ЎзрастАла,
налівалася  зярном…
Жыццё  маё, у  пОлі  вОльным –
клалОся,
пад  чужым  сярпом…
Зямля  мая –
мне  Богам  былА  дана…
Але, цягнуліся  сюды –
на  пАнства,
ўзбрОеныя  здАні…
Я  падняцца  ня  мог –
бо  тапталі  мяне
зноў  і  зноў…
Я  крывёю  палёг –
пад  капытамі  крыжакоў…
Падымаўся  і  сеяў –
для  дзяцей  сваіх  жЫта…
І – тапталі  капытамі,
мой  ураджай,
москавіты…
Мне  ад  гэтай  напАсці,
аж  некУды  дзЕцца –
Зноў  захОпнікі  ў  Хаце…
То – палЯкі, то – немцы…
Не  ляжаў  я  ў  бяздзейнасці –
пад  пятОй  чужакоў…
Падымаўся  з-пад  Сьмерці  я,
і – біў  крыжакоў !
Я – тачЫў  сваю  шаблю –
вОльным, альбО  забІтым !
І  змагаўся  няшчАдна,
і  гнаў  москавІтаў !
Я – з  палЯкамі  ў  бОйцы,
ў  сьмЕртнай  бітве –
з  фашЫстамі…
І  калі ж  гэта  скОнчыцца,
і  зямля  стАне  Чыстаю…
*+*
17 снежня 2013г.  …уначы.
**( ўзбрОеныя  здАні – вооружённая  нечисть; крыжакоў – крестоносцев;
захОпнікі  ў  Хаце – захватчики в Доме; няшчАдна – себя не щадя).