Друцк беларускі, горад сла́ўны,
На Друці рацэ, беразе пра́вым.
Тут праходзіць адзін са шляхоў,
Шляхоў у грэкі, з варажскіх вярхоў.
Порт сцеражэ, атрад вартаўнічы,
А на прычале ладдзі ваяўнічыя.
З ранку гамоніць, пляц гарадзецкі,
Жыццё абуджаецца, рамеснае, купецкае.
Звон звініць, царква узвышаецца,
Евангелле Друцкае чытаецца.
Ад Друцка, ў Паўднёва - Усходзе,
Град беларускі, вядомы ў народзе,
Мсціслаўль, Мсціслава айчына,
Манамаха, Ўладзіміра сына,
Паўсотні гадоў таму, блазенскі,
Князёў рэзідэнцыя зараз, Смаленскіх.
Яшчэ беларускія гарады,
Крычаў, Радамль і Прупойск малады.
Шмат тут цэркваў збудаваў,
Дабраверны Расціслаў.
А зараз на пасад абраны,
Мсціслаў Стары́, сын Рамана.