Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ольгерд Гарыца

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Друцк беларускі, горад сла́ўны,
На Друці рацэ, беразе пра́вым.

Тут праходзіць адзін са шляхоў,
Шляхоў у грэкі, з варажскіх вярхоў.

Порт сцеражэ, атрад вартаўнічы,
А на прычале ладдзі ваяўнічыя.

З ранку гамоніць, пляц гарадзецкі,
Жыццё абуджаецца, рамеснае, купецкае.

Звон звініць, царква узвышаецца,
Евангелле Друцкае чытаецца.

Ад Друцка, ў Паўднёва - Усходзе,
Град беларускі, вядомы ў народзе,

Мсціслаўль, Мсціслава айчына,
Манамаха, Ўладзіміра сына,

Паўсотні гадоў таму, блазенскі,
Князёў рэзідэнцыя зараз, Смаленскіх.

Яшчэ беларускія гарады,
Крычаў, Радамль і Прупойск малады.

Шмат тут цэркваў збудаваў,
Дабраверны Расціслаў.

А зараз на пасад абраны,
Мсціслаў Стары́, сын Рамана.



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

На дарозе маёй конь, белы,
Падабраўся да яго я, смела.

Майго дзяцінства гэты конь, успамінаў,
Такім цудоўным чынам, паўстаў прычынай.

Як малы́м мяне каталі, на белым кані,
Быццам бы вяртанне, ў казачныя дні.

Усе такі дзяцінства, гэта дзіўны сон,
Шкада, што пралятае, вельмі хутка ён.



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Свята народнае - дзень закаханых!
Узаемна дораць падарункі - пары,
Узаемна кажуць ласкавыя словы,
Каханнем сэрцы напаўняюць, безумоўна.
Кажуць адны, - вось паганскае,
Стара Рыма, Луперкаліі грамадскія.
Фестываль кахання і ўрадлівасці,
Ня іншае, як абразлівасці.
Другія бачаць сэнс ў іншым,
І ўзгадваюць аб Валянціне Рымскім.
Які таемна маладых вянчаў,
Жыццю і дабрабыту павучаў.
Ад рук язычнікаў загінуў,
Нам вобраз светлы свой пакінуў.
Са часам засталося толькі добрае,
Сусветнае свята, і народнае.



Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Добра, калі муж збудуе хату,
Добра, калі ў ёй працягне род!
Добра, калі ён пасадзіць дрэва,
Добра, калі дрэва ўродзіць плод!
З дрэва, род карміцца будзе доўга,
і за ўсё праславіць Бога добра!