Беларусаў завуць "лiцьвiнамi"
ў нас пад Пiнскам да гэтых часоў.
"Лiцьвiны" вiнаватыя самi
ў тым, што страцiлi ўласны назоў.
Гэта потым назвалi край Руссю,
а ў дадатак i Белай яшчэ.
У вялiкiм Савецкiм Саюзе
"лiцьвiноў" павыводзiлi ўшчэнт.
Засталiся адны беларусы,
памяркоўныя толькi адны...
Беларусы, хто з "братняю Руссю"
ўсё падзелiць: гарэлку й штаны...
Беларусы, хто колер чырвоны
паважае за колер жыцця.
Беларусы, хто Бога законы
Сатане прадае без канца.
Хто чужымi пяе галасамi,
пад гнiлы завалiўшыся тын...
Беларусаў завуць "лiцьвiнамi".
Пакуль ёсьць недзе ў свеце лiцьвiн.
Справядливы
Справядливы
Вельмі дрэнны верш. "Ліцвіны"
Вельмі дрэнны верш. "Ліцвіны" - не этнонім, як "рамеі", "брытанцы", "бяльгійцы" - не этнонімы. Усходнія беларусы заўсёды былі Руссю (гл. тытулы князёў ВКЛ), русінамі. Гісторыю трэба ведаць, а ня слухаць прапаганду ультранацыяналістаў.
Тытул - Вялікі Князь
Тытул - Вялікі Князь Літоўскі, Рускі, Жамойцкі. Да вашых сьведкаў, да тае пары, калі Альгерд вызваліў Кіеў у 1362 годзе ад Залатой Арды( а тады ўся сучасная Беларусь, уключаючы этнічныя землі - Падляшша, Смаленшчыну, Старадубшчыну й г.д, была ў саставе княства) ва ўладароў Літвы быў толькі тытул "Вялікі Князь Літоўскі", у 1362 годзе да гэтага тытула дадаўся "Вялікі Князь Рускі" - гэта кажа аб тым, што ў той час назоў "Літва" належыў да тэрыторыі сучаснай Беларусі, а назоў "Русь" - да той частцы сучаснай Украіны, што знаходзілася ў саставе Княства. А тытул "Вялікі Князь Жамойцкі" зьявіўся ўвогуле пасьля вайны 1409-1411 гг.(здаецца дзесь у 1520 г.), калі Вялікі Князь Аляксандар Вітаўт зьвярнуўся з прашэньнем аб ратыфікацыі Жамойці да Папы Рымскага.
Абсалютна правільна!
Абсалютна правільна!
Вельмі добры верш. Мне як
Вельмі добры верш. Мне як таму, хто нацывае сябе ліцьвінам вельмі, вельмі да спадобы такі верш.