Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларускай мове

Сярэдняя: 3.8 (13 галасоў)

Па-беларуску пісаць буду.
Мовы роднай не забуду,
Бо яна мая, мая.
Песні ёй спяваю я.
Мілагучна гучаць словы:
Журавіны, лес яловы,
Хмызняк, студня ці адрынка,
Татка, цацка ці ялінка...
Я на ровары паеду
Шпарчэй у краму, на бяседу --
Усюды буду размаўляць.
Без турбот словы гучаць.
Няхай кажуць, што не модна
Па-беларуску гаварыць...
Наша мова так лагодна --
У вяках ёй доўга жыць.
Крытыкуйце мяне, госці,
Усе заўвагі я прымаю,
А на роднай мове песні
Я даўно ўжо спяваю.
Хай жыве мова вякамі,
З-пад нябёсаў звонам льецца.
Між жанкамі, мужыкамі,
Дзецьмі лашчыцца, смяецца.