Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЕЛАРУСКАЯ АДЫСЕЯ 2011 года.

Сярэдняя: 4.5 (33 галасоў)
Няма нічога лепей, чым прастор… Ні дротам, ні жандармам – не абмяжаваны… Народ ідзе ! А не – “натоўп папёр”… Народ ! Не супынісь на скрыжаванні ! Бо тут жа ўпэўняць Вас “палітрукі”, Што трэба павярнуць улева, ці управа… Не сцішваць ход ! Бо гэта – дармаеды-хітрукі ! Ідзі уперад самастойна, гэта - тваё Права ! Сумненне часта ўлазіць, як змяя. Каб ты стаяў на месцы, быццам стоўб. І Мы – ужо ня “мы”, а мноства розных “Я”… Тады Мы - не Народ,.. Тады – натоўп… Няма нічога лепей, чым абшар ! Народ ідзе ! Калі Мы – разам, колькі жа Нас многа ! І верым у адно,.. і пра адно і тое ж марым… І добра разам йсці туды - куды вядзе Дарога ! …раніцой, 20 чэрвеня 2011г. nike