Беларуская чыгунка -
цягнікі…
Рэйкі выцягнуты стрункай -
і гудкі…
І вагоны - вочы, вочы
ноч і дзень…
Вартавы абходчык крочыць,
нібы цень…
Пляц перона, семафоры,
Пераход...
То ляціць на захад скоры,
то на ўсход,
То пралязгае цяжарам
таварняк...
Перагоны, шпалы, твары...
І скразняк…
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116070405224