Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларуская мова

Яшчэ не ацэнена

Прыгожая, матчына, мова - саромніца!
Дзе ж адмысловы, пявучы твой стыль?
На роднай зямлі і - нібы палонніца-
Якімі людзьмі загнана ў утыль?
Свайму вымаўленню ганьбу трымала:
"Мужицкий твой говор, не речь, а позор!"
"Крестьянкой отсталой" ужо называлі -
Балючы ў сэрцы хавала дакор!
"Культурныя" людзі табой грэбавалі -
На новыя зносіны культ увялі
Знішчыць ушчэнт пры тым спрабавалі
Нашчадкам - ад продкаў - адняць карані!
"О чём разговор тут, не понимаю!
Понятно, на русском, ты говори!"
На дыялекце мясцовым я баю,
РускаВЫмоўныя! Прабачце, сябры...