Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галіна Лазіцкая

Сярэдняя: 2.1 (13 галасоў)

Г - Галіна -жанчына
А - ахвяравала
Л - любою цаною
І - іспыты трымала
Н - ніяк не чакала
А - абманутай стала

Л - лёгка - нялёгка
А - адчай - выбачай
З - здраду адразу
І - імправізавала
Ц - цешыла - пасціла
К - кахала - усцерагала
А - аб'явіў - другую палюбіў-
Я - я журыцца не стала - прозвішча памяняла!



Яшчэ не ацэнена

Прыгожая, матчына, мова - саромніца!
Дзе ж адмысловы, пявучы твой стыль?
На роднай зямлі і - нібы палонніца-
Якімі людзьмі загнана ў утыль?
Свайму вымаўленню ганьбу трымала:
"Мужицкий твой говор, не речь, а позор!"
"Крестьянкой отсталой" ужо называлі -
Балючы ў сэрцы хавала дакор!
"Культурныя" людзі табой грэбавалі -
На новыя зносіны культ увялі
Знішчыць ушчэнт пры тым спрабавалі
Нашчадкам - ад продкаў - адняць карані!
"О чём разговор тут, не понимаю!
Понятно, на русском, ты говори!"
На дыялекце мясцовым я баю,
РускаВЫмоўныя! Прабачце, сябры...



Яшчэ не ацэнена

Прыгожай кветкаю яна на карце міра
Іне знайсці другіх - такая ты адна!
Адзначана размераным пункцірам,
Усім адкрытая,чым славішся здаўна.
Прыгожай, Белай Руссю, ты завешся,
Шляхі сяброў сюды гасціннасцю вялі,
Таму славянскае, саюзнае братэрства,
Расце і доўжыцца праз многія вякі!
Свядомы дар: усім жаданне міру!
Прывабны подых узоранай раллі,
Душы парыў нібы заклічнай лірай,
Каб і нашчадкі нашы так пражыць маглі!