Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларускі тэатр у Латвіі

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Чытаем мы, дыханне затаіўшы,
З мінулага кранальныя лісты.
Старэнькія пажоўклыя афішы
Яскрава сведчаць нам аб часе тым.

Належнае аддаць нам сёння трэба
Тэатру беларускаму – паклон,
Што некалі і пад латвійскім небам
Прыносіў свайму люду добры плён.

Тэатр народны й тут на мове роднай
Смяяўся й плакаў.
І таму не тух
Агмень надзеі, веры і любові
І браўся ў сілу беларускі дух.

Кудзелькі, Аляхновіча, Купалы
І Райніса тут шэраг п’ ес ішоў.
Чародкай галубінай узляталі
Апладысменты ўдзячных гледачоў.

Багінская, Мядзёлка, Мірановіч,
Габран ў галоўных ролях тут былі.
Ды ведалі яны: галоўней ролі
Няма – быць Чалавекам на зямлі.

У роздуме падчас не спаў да рання, –
Каб лепш гучала-бачылася ўсё
На сцэне.
Недарэмна так стараўся
Александровіч – добры рэжысёр.

І нас натхняе, акрыляе тое –
Ў мінуўшчыну масткі і кладкі ёсць!
Сябры “Уздыма” радасці не тояць
У тэатральнай студыі сваёй.

Адзначыць працу іх таксама варта.
Й яны рупліўцы, носьбіты дабра.
І бацька беларускага тэатра
Буйніцкі быў бы вельмі таму рад…