Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЕЛАРУСЫ

Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)

Мы ? ад нiў зялёных, вербаў,
З-пад вясковых стрэх… Адтуль,
Дзе жыве святая вера
Ў казкi добрыя матуль!..

Ад легенд мы ды паданняў,
Дзе над гонямi – буслы,
Нашых дум i пажаданняў,
Краю вольнага паслы!..

Мы ад пушчы ды ад бору
(Хай нiкога не бянтэжыць),
Ад легендаў i паданняў,
Што навокал Белай вежы.

Як працуем – то i маем,
Так i молiмся мы нанач;
Мы – ад плёсу i блакiту
Мора, з назвай дзiўнай – Нарач!..

Ад зiмы марознай, белай,
З яе доўгаю кудзеляй,
Што бабулi пралi ўмела,
Каб радня не парадзела.

Хоць няблiзка – як здаецца,
Ад лiцвiнаў мы, з-пад Вiльнi...
Ад князёўны – ад Прадславы,
Хрысцiянкi Еўфрасiннi!..

Мы ўсе добрыя тут людзi,
Як наўчылi – так гаворым;
Наш характар памяркоўны
i рахманы, цiхi нораў…

На чужое не, не квапiм,
Бо не ў тым асноў аснова,
Каранi й карона роду –
Беларуская ўсё мова!..

Можа, некаму мы ў воку,
Паважаць нас не прымусiм...
А аклiкнуць:
? Скуль ты, браце?..
Бойка кiну:
? З Беларусi.