Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Запаветны напеў, запаветная даль
Прада мной прадстае, толькi вочы заплюшчу.
Ў небе зоркi твае зiхацяць як крышталь,
Белавежская пушча, Белавежская пушча.

Тут схаваны даўно скарб прадвечных дзядоў.
На спатканне iмкнусь, кліч Радзiмы пачуўшы.
Шэрай птушкай лясной я з далёкiх краёў
Да цябе прылятаю, Белавежская пушча.

Верным сынам тваім да крыніцы прыду.
Тут гушчар для зуброў – нiбы райскія кушчы.
Як алені, з калень п’ю святую ваду,
Беларуская казка – Белавежская пушча!

Ад магутных дубоў, мужных велiчных дрэў,
Дзе дзiкi-вяпрукi жалуды свае лушчасць,
Панясу твой напеў, песняроў шчыры спеў,
Беларуская казка – Белавежская пушча!