Белая халодная снягурка,
Мне самотна на зімовым свяце,
Прынясі мне скрыначку запалак,
Я збудую дом для чарцяняці.
Падары мне сонечны праменьчык,
Хай прагоніць з твару ўсе хмурынкі.
Я біноклю папрашу ў суседзяў-
у куце палічым павуцінкі!
Ты ж яшчэ кабета не старая,
Дзе ж пачвара тая з сінім носам,
што цябе не ўзяла на папутку
і завецца гучна-Дзед Марозам?
У цябе блакітныя павейкі,
у кішэнях- мандарынаў тузін...
Снег.Зіма.Узбоч дарогі яма.
Слёзы.Зоркі.Кроў.Счарнелы лубін.