Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

https://collar-lux.ru/osheyniki ошейник для собак. Топ 5 лучших ников для собак.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2000

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Ты прыйшоу адынойчы да мяне:
пастукау,я адкрыла дзверы.
Усе было нібы у сне,
ты так прыгожы быу,павер.
Ты малявау крейдай цуд,
шчаслівым рабыу мой дом.
Цяплом атагряваць ты усюды,
а Новы год быу за акном.
Але ты паляцеу далёка-далёка,
узмахнуу хутка твае крылы,
і стала у доме нелёгка,
душа мая пакрылася пылью.
Я чакаю цябе:адкрыла дзверы.
"Вярніся!" - я гучна кричу.
Я чакаю,што ты скажаш:"Ma Chere,
я больш не палячу"
У сне я бачу твой вобраз,
твае малюнкі - на стекле.
Я чую часта твой голас,
портрет твой малюю на столе.
Ты паляцеу прыгожы,желанны.
Чудеса убачать іншыя люди.
Новы год стау сумным:
пязбавіу мяне ты цуду.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мой Анёл-вартаўнік,
Ты сустрэнеш мяне каля Брамы
І крылом нада мной павядзеш,
І акрэсліш мой шлях,
І туды павядзеш,
Дзе няма ні маны, ні падману,
Дзе жывая крыніца,
Дзе існае зерне ў палях.

Там акружаць мяне
Светазарныя чыстыя лікі,
Там прадзед і прабаба
Ды першынец, крэўны мой сын.
І тады па аблоках
Мы рушым к святыні вялікай –
У незямны і нябачны,
Няпрывідны Ерусалім.

Не заслугай сваёй,
Не жыццём, шчэ мізэрным і грэшным
(Калі вартаю стану,
Як дзіцёнак на неба ўзыду) –
То малітваю Вашай,
Святыя зямлі несуцешнай,
Беларускія, сербскія, рускія –
Людзі, стрэтыя мной на шляху.

2000 г. Гродна



Яшчэ не ацэнена

Апошні званок

Час расстання са школай прыйшоў,
Мноства кветак, усмешак і сонца,
Хваляванне шчымлівае зноў—
Не бывае дзяцінства бясконцым.

Вось і вырас другі мой сынок,
Хай пашчасціць з дарогі не збіцца,
Каб пачуць зноў апошні званок,
Я адклала сустрэчу з бальніцай.

Зноў юнацкай вясны карагод,
І чырвоныя, сінія стужкі.
На іх надпіс—2000 год,
А вакол заліваюцца птушкі.

Я хвалююся, любы сынок,
Бо павінна з табой развітацца.
Ты святкуй свой “Апошні званок”,
Я ж пайду да хірургаў збірацца

2000 г.



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Цэнтон

У чарах млее ноч. За рэчкаю ў аддалі
гамоняць радасна паміж сабой кусты
па той бок. Што па той? I ўжо знікаеш ты.
Так многа шчасця, хоць яго было так мала.
О, сэрца, ты не плач! — яшчэ не перастала
нясцішна гаманіць у часе цемнаты.
Пільнуеш, быццам смерць, гадзіны, дні, гады,
калоціцца агонь, што губіць і ўздымае.
Шкада разбітых мар. На цёмным дне жыцця
мінулае сваё прыпамінаю я
і кожны трэск, і стогн, і звонкі птушак сокат...
Прыходзь у гэты лес, паветра тут глытай —
у хвалях возера разліта пазалота:
Само-Сіерра, Рэйн, Аара, По, Дунай!



К.