Небакраем анёлавых межаў
Белы бусел у вырай ляцеў.
Прамінаючы гмахі і вежы,
У абдымках сцюдзёных залеў.
А на крылах бялютка-бліскучых
Чырванеў, паміраючы, дзень.
Белы бусел самотны, у скрусе
Пакідаў на Радзіме свой цень.
Раніцою вільготнаю ўвосень
Расківтенела раптоўна зямля...
Цень, пакінуты птахам, няўлоўны
Нарадзіўся працягам жыцця.
І той цень асвятлёны паветрам,
Раскашуе цяплом вышыні...
Забаўляецца з сонечным ветрам,
Саграваючы восені дні...
Небакраем анёлкавых межаў
Белы бусел у вырай ляцеў.
Каб не згінулі гмахі і вежы --
Цень ягоны у душах святлеў.