Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЕРАГ МАЛЕНСТВА

Яшчэ не ацэнена

У кожнага ноша свая. i свой Бог.
Не будзем пра Бога... А толькi:
Вытокi дарогi – бацькоўскi парог,
Бераг маленства далёкi.

Ды не такi i далёкi ўжо:
Як бацькава ўсмешка…
Як голас матулiн…
Як сцежка лясная
Пад жоўтым дажджом,
Як пах залатой пад застрэшкам цыбулi!..

Помню – магiлку,
Прадзед мой дзе
Яшчэ да вайны пахаваны…
Адбудзецца ў свеце шмат новых падзей,
А бераг маленства - ён не бызымянны!..